BE RU EN

Былы форвард «Бостана» можа стаць гульцом менскага «Дынама»

  • 17.10.2019, 13:01

Цяпер хакеіст выступае за швэйцарскі клуб.

Канадскі форвард Раян Спунер можа падпісаць кантракт з менскім "Дынама", паведамляе "Прэсбол".

27-гадовы канадзец выступае за швэйцарскі "Лугана". Некалькі мясцовых журналістаў у сваіх твітэр-акаўнтах паведамілі пра тое, што гулец неўзабаве пакіне клуб.

Галоўны хакейны рэдактар выдання Blick Штэфан Рот сцвярджае, што Спунер пакіне "Лугана" праз перавышэнне ў клубе колькасці легіянераў, якіх можна ўключаць у заяўку.

А журналіст Патрык Дэла Вале назваў менскае "Дынама" ў якасці новага месца працы Спунера.

Хакеіст правёў за "Лугана" два матчы і набраў адзін (0 + 1) бал паводле сістэмы "гол + пас". Раней Спунер выступаў за "Бостан", "Рэйнджэрс", "Эдмантан" і "Ванкувер" у НХЛ.

Апошнія навіны