BE RU EN

Фотафакт: Ніна Багінская прыйшла падтрымаць Паліенку з велізарным плакатам

  • 17.10.2019, 12:51

Пенсіянерка паказала прыклад мужнасці і годнасці на працэсе над палітвязнем.

Праваабаронца Алесь Бяляцкі апублікаваў у «Фэйсбуку» фота пенсіянеркі Ніны Бaгінскай, якая прыйшла 17 кастрычніка ў Менскі гарадскі суд, каб падтрымаць палітвязня Змітра Паліенку.

Ніна Багінская
ФОТА: Алесь Бяляцкі

Пасля таго як Зміцер Паліенка на знак пратэсту ўскрыў сабе вены, працэс над актывістам зрабілі закрытым і пачалі выганяць людзей з залы. Людзі не выходзілі, і суддзя Арлоў змяніў залу пасяджэнняў. Людзі спрабавалі прайсці туды, завязалася штурханіна з супрацоўнікамі ў цывільным. Пенсіянерка Ніна Багінская была ў першых шэрагах сярод тых, хто патрабаваў адкрыць працэс над Паліенкам і прайсці ў залу суда.

У выніку ўлады вымушаныя былі абвесціць працэс адкрытым

«Перамога! Людзей пускаюць у залу паседжання», – паведаміла прэс-служба «Еўрапейскай Беларусі».

«Людзей зноўку пусцілі ў залю суда. Як заўсёды, мужнасць і годнасць – адзіны шлях абароны сваіх інтарэсаў. Суд зрабілі адкрытым», – паведаміла прэс-служба «Народнай Грамады».

Апошнія навіны