BE RU EN

Вячаслаў Касінераў: Час гнаць гэты фашызм і гэтых «быкоў»

  • 17.10.2019, 11:46

Улады сёння паказалі, што яны – вартае жалю відовішча.

Актывіст анархісцкага руху Вячаслаў Касінераў падчас стрыму з будынка суда над палітвязнем Змітром Паліенкам апавёў у «Фэйсбуку»:

«Нас выціснулі з калідора нейкія гопнікі, магчыма, міліцыянты – яны не называліся. Спрабавалі ламаць людзям пальцы, парвалі некалькі куртак і заплечнікаў.

Нічога ва ўладаў не атрымалася: хай тут сабралася і не вельмі шмат людзей – але ўсе яны мужныя і салідарныя. Таму тыя, у каго ёсць сумленне, могуць прыехаць сюды, у будынак суда, і дапамагчы гнаць гэты фашызм і гэтых “быкоў”.

Таму што самі яны слабыя і баязлівыя. Баяцца, вочы хаваюць, святло выключаюць – вартае жалю відовішча, увогуле».

Нагадаем, што сёння Менскі гарадскі суд прадоўжыў разгляд справы супраць актывіста Змітра Паліенкі. У пачатку суда палітвязень на знак пратэсту ўскрыў сабе вены.

Апошнія навіны