BE RU EN

Вольга Нікалайчык пра суд над Паліенкам: Гэта сапраўдны НКУС

  • 17.10.2019, 11:24

Ідзе судзілішча над невінаватым чалавекам.

Пра гэта кінарэжысёрка і актывістка «Еўрапейскай Беларусі» апавяла Charter97.org з будынка суда, дзе палітвязень Зміцер Паліенка ўскрыў сабе вены на знак пратэсту супраць закрытага працэсу паводле ягонай справы:

– Што можа быць у судах над палітвязнямі і актывістамі, якія змагаюцца за незалежнасць і свабоду Беларусі? Што можа яшчэ адбыцца, калі ідзе судзілішча над невінаватым чалавекам? Ён пайшоў на такі крок праз адчай і безвыходнасць. Мы бачым сітуацыю, ідэнтычную савецкім часам, калі судзілі змагароў за Беларусь, нашых дысідэнтаў. Гэта проста сапраўдны НКУС. Так, сёння нас не забіваюць у Курапатах, але знішчаюць іншымі спосабамі. Але мы прыйшлі сёння ў суд, каб падтрымаць Змітра, крычалі гэтым суддзям і слугам рэжыму «Ганьба!». Гэтая наша пазіцыя.

Апошнія навіны