BE RU EN

Бабіна лета ў Беларусі працягваецца

  • 16.10.2019, 21:59

17 кастрычніка ў Беларусі да +17°С.

У чацвер, 17 кастрычніка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць.

Уначы месцамі магчымыя невялікія кароткачасовыя дажджы (імавернасць ападкаў: 30-40 адсоткаў), удзень ападкаў не прагназуецца, паведамляе euroradio.fm.

Вецер будзе паўднёва-заходнім і ўмераным. Мінімальная тэмпература ўначы складзе: +10 .. + 12°С, максімальная ўдзень - +15.. +17°С.

Атмасферны ціск уначы істотна не зменіцца, а ўдзень будзе расці.

Апошнія навіны