BE RU EN

Беларуская пенсіянерка напалохала чыноўнікаў

  • 16.10.2019, 20:28

Жанчына ўсяго толькі хацела пазнаёміцца з іх працай.

Сёння ў Кастрычніцкім раёне праходзіў абласны семінар-нарада з удзелам старшыні камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання Гомельскага аблвыканкама Ігара Часнака.

Вядомы блогер Андрэй Павук выпадкова пра гэта даведаўся, і таксама выпадкова на вуліцы сустрэў Навічонак Алену Рыгораўну. Блогер прапанаваў пенсіянерцы наведаць гэты семінар. Алена Рыгораўна ахвотна пагадзілася.

Пенсіянерка-актывістка распавяла, што з ёй здарылася далей, калі яна захацела азнаёміцца з работай чыноўнікаў і села з імі ў аўтобус. Назад яе ўжо прывезла міліцыя. Пасля пачутага у нас ва ўсіх павінна ўзнікнуць пытанне: ці сапраўды народ Беларусі з'яўляецца адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў гэтай краіне?

Апошнія навіны