BE RU EN

Латвія падтрымала Украіну ў пытаннях «Паўночнай плыні - 2»

  • 16.10.2019, 19:29

Прэзідэнт Украіны правёў сустрэчу з прэм'ер-міністрам Латвіі.

Латвія на ўсіх пляцоўках выступала супраць праекту «Паўночная плынь - 2». Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Латвійскай Рэспублікі Крыш'яніс Карыньшпадчас сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім у Латвіі.

У сваю чаргу, Зяленскі падзякаваў прэм'ер-міністру Латвіі за паслядоўную падтрымку суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і пазіцыю адносна санкцый супраць Расеі, паведамляе rbc.ua.

«Для нас вельмі важны гэты візіт. Сёння наш прыярытэт - спыненне вайны. І вельмі важна, каб у нас была дапамога Еўропы, нашых сяброў, якія сумесна і сумленна нас падтрымліваюць», - адзначыў Зяленскі.

Паведамляецца, што на перамовах было адзначана паступовае павелічэнне аб'ёмаў двухбаковага гандлю паміж краінамі і наяўнасць магчымасцяў для далейшага развіцця эканамічнага супрацоўніцтва.

Бакі дамовіліся забяспечыць далейшую актыўную працу ў рамках Міжурадавай украінска-латвійскай камісіі ў эканамічным, прамысловым і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве.

Зяленскі паведаміў латвійскаму боку пра крокі ўкраінскай улады, учыненыя з мэтай паляпшэння ўмоў вядзення бізнэсу ва Украіне, і магчымасці для інвестыцый.

Прэзідэнт Украіны таксама адзначыў актуальнасць прыцягнення далейшай экспэртнай дапамогі Латвіі, выкарыстанне латвійскага досведу для рэалізацыі рэформаў ва Украіне ў адпаведнасці з Пагадненнем аб асацыяцыі з Еўразвязам. Асаблівую ўвагу надалі паляпшэнню ўкраінскай медыцыны.

Апошнія навіны