BE RU EN

Украінка стварыла сенсацыю ў свеце матэматыкі

  • 16.10.2019, 19:09

Марына Вязоўскі развязала раўнанне, над якім навукоўцы біліся 400 гадоў.

34-гадовая кіяўлянка Марына Вязоўскі першай развязала матэматычную загадку, якую навукоўцы ўсяго свету спрабавалі разгадаць на працягу 400 гадоў, паведамляе «Сегодня».

Украінка развязала раўнанне па размяшчэнні ў 8- і 24-мернай прасторах бясконцай колькасці пунктаў, што адштурхваліся адзін ад аднаго. Марыне для разгадкі спатрэбілася ўсяго два гады, што стала сапраўднай сенсацыяй у свеце навукі.

Марына Вязоўскі нарадзілася ў Кіеве. Там скончыла Натуральна-навуковы ліцэй №145 і механіка-матэматычны факультэт Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі. Пазней паехала вучыцца ў Нямеччыну.

У 2010 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце матэматыкі НАН Украіны, а ў 2013 годзе стала доктарам натуральных навук у Бонскім універсітэце ў Нямеччыне. Акрамя гэтага, Марына з'яўляецца ўладальніцай самай прэстыжнай матэматычнай узнагароды свету - прэміі Салема.

Цяпер навуковец пражывае ў Швейцарыі і працуе ў Швейцарскім федэральным тэхналагічным інстытуце.

Апошнія навіны