BE RU EN

У Сочы гарыць база расейскай ПВК «Вагнера»

  • 16.10.2019, 13:28

Будынак за высокім плотам ахапіла полымя.

У сетцы апублікаванае відэа пажару, які адбыўся, паводле звестак крыніцаў, у адной з вайсковых частак прыватнай ваеннай кампаніі РФ «Вагнер». Ваенны аб'ект размешчаны ў расейскім курортным горадзе Сочы, паведамляе sprotyv.info.

На апублікаваным у Твітэры відэа – ахоплены полымем будынак за высокім плотам. Паводле звестак сайта «Вікімапія», гэта мілітарны аб'ект, размешчаны на каардынатах 43°25'8"N 39°55'16" E.

Раней група «ІС» паведамляла, што расейская група «Вагнер» – таемная арганізацыя наймітаў, якія вядуць войны ад імя Крамля супраць Украіны, у Сірыі і Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы. З юрыдычнага пункту гледжання, розныя прыватныя арміі ў РФ афіцыйна не існуюць. Расейскае заканадаўства забараняе ім функцыянаваць.

Апошнія навіны