BE RU EN

Менск стане большым

  • 16.10.2019, 11:31

У яго рысу ўключаць частку Смалявіцкага раёна.

Лукашэнка падпісаў указ пра змяненне межаў Менска і Смалявіцкага раёна. Такія захады былі ўжытыя ў мэтах комплекснага развіцця тэрыторыі, прылеглай да Нацыянальнага аэрапорта Менск, піша onliner.by.

З 1 студзеня 2020 года ў межы сталіцы будуць уключаныя зямельныя надзелы юрыдычных асобаў агульнай плошчай больш за 321 га, размешчаныя ў Смалявіцкім раёне. Гэтыя землі будуць адносіцца да Кастрычніцкага раёна сталіцы. Дакумент быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Нагадаем, апошні раз змяніць межы Менска было пастаноўлена ў траўні летась. Надзел плошчай 1,48 га, размешчаны на тэрыторыі прамысловай зоны Шабаны, прапаноўвалася ўключыць у склад Менскай вобласці і Менскага раёна для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта развіцця тытунёвай галіны.

Апошнія навіны