BE RU EN

Найлепшыя спосабы зэканоміць у падарожжы

  • 16.10.2019, 10:43

Некалькі парадаў, якія дапамогуць зрабіць паездку бюджэтнай.

Эксперты рэсурсу OneTwoTrip апыталі онлайн 1271 турыста з усяго свету і высветлілі самыя эфектыўныя лайфхакі, як зрабіць падарожжа таннейшым. Так, адным з найлепшых спосабаў эканоміць на падарожжах апынуўся пошук квіткоў не толькі ў пэўны горад прыбыцця, але і ў суседніх напрамках, піша «Сёння».

Акрамя гэтага, вандроўцы раяць набываць авіяквіткі ў аўторак, паколькі ў сераду авіякампаніі і агенцтвы карэктуюць кошты з улікам змены курсу валютаў, і, калі ён расце, квіткі аўтаматычна даражэюць. Таксама рэкамендуюць браняваць гатэлі з бясплатным скасаваннем і сачыць за коштам: як толькі ён зніжаецца, можна перабраняваць танней.

Яшчэ адзін папулярны спосаб эканоміі – аплата гатэля адразу пасля бранявання, а не пры засяленні – назвалі 65 адсоткаў апытаных. Паводле іхніх словаў, так кошты будуць ніжэйшыя і, больш за тое, можна атрымаць выгоду за кошт ваганняў курсу валюты.

Апошнія навіны