BE RU EN

У студыі «Навальны Live» праходзяць ператрусы

  • 15.10.2019, 18:05

Пра гэта паведаміла юрыстка Фонду барацьбы з карупцыяй Любоў Собаль.

У студыю канала «Навальны Live» расейскага апазыцыйнага палітыка Аляксея Навальнага прыйшлі з ператрусамі.

Пра гэта ў Twitter паведаміла юрыстка Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) Любоў Собаль.

«Пляжаць студыю. Проста цяпер. Забіраюць усё, нават светлавыя прыборы», - напісала Собаль. Яна сцвярджае, што ператрусы праводзяць з мэтай перашкодзіць «рабіць відэа і трансляцыі, распавядаць праўду шматмільённай аўдыторыі».

center>

Апошнія навіны