BE RU EN

Журналісты адшукалі яшчэ аднаго актора з «масоўкі Пуціна»

  • 15.10.2019, 16:23

На гэты раз прадстаўленне з кіраўніком Крамля ў галоўнай ролі разыгралі ў тайзе.

Паляўнічы, якога Пуцін сустрэў у тайзе, якому "даў папіць са свайго тэрмаса" і "вывеў да людзей", выявіўся Генадзем Кісялёвым, дырэктарам Саяна-Шушанскага запаведніка, паведамляе TJ.

Нагадаем, журналісты і раней знаходзілі актораў з "масоўкі Пуціна". Да прыкладу, прадавачка марозіва, у якой кіраўнік Крамля купляў пламбір разам з Эрдаганам, была і раней заўважаная на мерапрыемствах з Пуціным.

У верасні 2016 года Пуціна сфатаграфавалі на возеры ў Наўгародскай вобласці разам з рыбакамі. А ў студзеня 2017-га гэтых жа людзей заўважылі на каляднай службе ў наўгародскім манастыры.

Апошнія навіны