BE RU EN

Расея пацвердзіла затрыманне ў Беларусі супрацоўніцы «фабрыкі троляў»

  • 15.10.2019, 15:29

Беларускія сілавікі не каментуюць затрыманне.

Сітуацыя з затрыманнем у Менску расейкі Ганны Багачовай знаходзіцца пад кантролем амбасады Расеі ў Беларусі, ёй надаецца ўся прадугледжаная ў такіх выпадках падтрымка.

Пра гэта паведамляе МЗС РФ на сваёй старонцы ў Facebook.

«Сітуацыя ў сувязі з затрыманнем у Менску праваахоўнымі органамі Рэспублікі Беларусь грамадзянкі Расеі Ганны Багачовай знаходзіцца ва ўвазе консульскага аддзела пасольства Расеі ў Рэспубліцы Беларусь, супрацоўнікі якога надаюць ёй прадугледжаную ў такіх выпадках консульскую падтрымку», - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, расейскае інфармацыйнае агенцтва «Новости» са спасылкай на ананімную крыніцу паведамляе, што ў Менску нібыта была затрыманая грамадзянка Расеі Ганна Багачова, на якую распаўсюджаныя санкцыі ЗША паводле справы аб «умяшанні ў выбары» ў Амерыцы.

Паведамляецца, што затрыманне адбылося ў адным з гатэляў Менска.

Багачова ўваходзіць у спіс з 13 грамадзян Расеі, якім выставілі абвінавачанні пасля расследавання спецпракурора ЗША Роберта Мюлера. Як паведамляюць СМІ, Ганна Багачова звязаная з «фабрыкай троляў», структурай Аляксея Прыгожына.

Беларускія сілавікі не каментуюць затрыманне.

Апошнія навіны