BE RU EN

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда пазмагаецца за другі тэрмін

  • 15.10.2019, 13:53

Прэзідэнцкія выбары ў заходняй суседкі Беларусі павінны адбыцца ў траўні.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што налета пазмагаецца за другі тэрмін на пасадзе.

Пра гэта паведамляе Business Insider Polska.

На пытанне, ці будзе ён балатавацца на выбарах прэзідэнта ў 2020 годзе, Дуда сказаў: «Я ўсё яшчэ малады, я не збіраюся выходзіць на пенсію».

Тое, што кандыдатам «Права і справядлівасці» будзе дзейны кіраўнік дзяржавы, пацвердзіў і віцэ-прэм'ер Яцэк Сасін. З ягоных слоў, прэм'ер-міністрам Польшчы пасля парламенцкіх выбараў 13 кастрычніка застанецца Матэвуш Маравецкі.

Апошнія навіны