BE RU EN

СМІ: У Менску на запыт ЗША затрымалі экс-супрацоўніцу расейскай «фабрыкі троляў»

  • 15.10.2019, 12:48

Ганна Багачова знаходзіцца пад санкцыямі Вашынгтона.

У сталіцы Беларусі Менску затрымалі расейку Ганну Багачову, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на крыніцу.

У 2018 годзе Багачову ўключылі ў спіс амерыканскіх санкцый праз працу ў Агенцтве інтэрнэт-даследаванняў, вядомым як «фабрыка троляў».

Адзначаецца, што Багачову затрымалі на запыт ЗША ўвечары 13 кастрычніка ў адным з гатэляў.

Расейка ехала адпачываць разам з мужам і дзіцем, адзначыла крыніца. Пасля затрымання Багачова звязалася з консульствам Расеі ў Беларусі.

Афіцыйнага пацверджання затрымання Багачовай няма.

Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў, вядомае як «фабрыка троляў», унесенае ў санкцыйны спіс ЗША праз умяшанне ў выбары прэзідэнта ЗША ў 2016 годзе. Абвінавачванні высунуў спецыяльны пракурор Роберт Мюлер, які праводзіў расследаванне «расейскай справы».

Паводле звестак пракурораў, агенцтва кантралюецца расейскім бізнэсмэнам Яўгенам Прыгожыным, які мае цесныя сувязі ў расейскіх вайскоўцаў і палітычных колах.

Апошнія навіны