BE RU EN

Беларусы патрабуюць прыбраць расейскага прапагандыста Салаўёва з тэлеэфіраў

  • 15.10.2019, 7:41

Пад зваротам у Мінінфарм падпісаліся тысячы.

Беларусы патрабуюць прыбраць расейскага прапагандыста Уладзіміра Салаўёва з тэлеэфіраў, якія рэгулярна транслюе канал РТР-Беларусь. З гэтай нагоды ў сеціве з'явіўся электронны зварот, адрасаваны Мінінфарму.

Аўтары петыцыі такім чынам заклікаюць праявіць «салідарнасць з Украінай і непрыманне маскоўскай прапаганды».

«Шматгадзінная плынь хлусні, нянавісці адрасаваныя нашай суседцы Украіне. У нас добрасуседскія стасункі з Украінай, праграма Салаўёва распальвае міжнацыянальную варожасць, нарэшце, у ёй адсутнічае беларуская позва. Так што яна робіць у нашым эфіры? Прыбраць яе тэхнічна нескладана, яна апошняя ў сетцы вяшчання. Патрэбная толькі палітычная воля і здаровы сэнс прадстаўнікоў улады», – напісана ў звароце.

На гэты момант петыцыю падпісалі ўжо 3 343 чалавекі.

Апошнія навіны