BE RU EN

У Менску пакажуць дакладную копію акту Люблінскай уніі

  • 14.10.2019, 21:41

Экспазіцыя «Вольныя з вольнымі, роўныя з роўнымі» пачне працаваць 24 кастрычніка.

З 24 кастрычніка ў Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі пачне працаваць часовая экспазіцыя «Вольныя з вольнымі, роўныя з роўнымі», арганізаваная Польскім Інстытутам у Менску.

Як паведамілі ў музеі, выстава прысвечаная 450-годдзю падпісання у 1569 годзе Люблінскай уніі паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім, што паклала пачатак Рэчы Паспалітай.

Выстава будзе працаваць да 13 лістапада. На ёй можна будзе пабачыць гістарычную рэканструкцыю акта Люблінскай уніі са збору Музея гісторыі Польшчы. А малюнак аднайменнай карціны Яна Матэйкі 1869 года быццам пры дапамозе дапоўненай рэальнасці дазваляе зразумець гістарычныя рэаліі і абставіны падпісання дакумента.

Арыгінал акта Люблінскай уніі знаходзіцца ў Галоўным архіве старажытных дакументаў у Варшаве, аднак ён не даступны шырокай грамадскасці. Гэта абумоўлена далікатнасцю артэфакта, спецыфічнымі патрабаваннямі да ўмоў яго экспанавання. Таму была створаная яго дакладная гістарычная рэканструкцыі, якая паўтарае матэрыялы і тэхналогію вырабу арыгінала. Праца над стварэннем рэстаўрацыйнай копіі дакумента заняла блізу двух гадоў.

Апошнія навіны