BE RU EN

Дзяніс Івашын: «Гібрыдная вайна» Расеі з Беларуссю ўжо ідзе

  • 14.10.2019, 18:32

РФ прапануе фінансавую падтрымку рэжыму Лукашэнкі выключна за інтэграцыйныя інтэнцыі.

Журналіст, рэдактар беларускай службы «ИнформНапалм» Дзяніс Івашын падчас выступу на сойме Руху Салідарнасці «Разам» заявіў, што «гібрыдная вайна» Расеі з Беларуссю мае некалькі прычын, паведамляе «Радыё Рацыя».

- Расейская Федэрацыя, напрыклад, прапануе фінансавую падтрымку рэжыму Лукашэнкі выключна за інтэграцыйныя інтэнцыі, гэта значыць, калі ён пагодзіцца на інкарпарацыю ў «саюзную дзяржаву», і толькі тады ён атрымае фінансаванне сваёй абсалютна нежыццяздольнай эканамічнай мадэлі.

Журналіст падкрэслівае, што вакол Беларусі расейцы таксама збіраюць вайсковыя часткі.

- Перш за ўсё, гэта датычыцца створанай Расейскай Федэрацыяй ударна-наступальнай лініі, якая пачынаецца ад Новачаркаска Растоўскай вобласці і цягнецца аж да Ельні Смаленскай вобласці. Што да Беларусі, то нас вядома цікавіць частка, якая мяжуе з тэрыторыяй Бранскай і Смаленскай абласцей, новаствораная 144-я мотастралковая дывізія. Яна ўжо цалкам укамплектаваная. Там ужо стаяць напагатове падраздзяленні, прычым, досыць шматлікім падраздзяленням нададзенае найменне «ўдарныя».

Журналіст падкрэслівае, што першыя выпрабаванні «гібрыднай вайны» Расеі адбыліся падчас вайны ў Чачэніі і ў іншых такіх канфліктах, і «гібрыдная вайна» ідзе з Беларуссю ўжо некалькі месяцаў.

Апошнія навіны