BE RU EN

Кіраўнік МЗС Украіны: «Нармандскі саміт» у лістападзе - апошні шанец «Менска»

  • 14.10.2019, 18:18

Са слоў Вадзіма Прыстайкі, калі ён не спрацуе, Украіне давядзецца шукаць план Б.

Лідары Украіны, Расеі, Францыі і Нямеччыны могуць правесці саміт у Парыжы ў сярэдзіне лістапада, калі Кіеў і прарасейскія сепаратысты на ўсходзе Украіны змогуць падтрымліваць спыненне агню.

Як паведамляе «Европейская правда», пра гэта 14 кастрычніка ў інтэрв'ю Reuters заявіў міністр замежных спраў Украіны Вадзім Прыстайка.

У размовах перад сустрэчай з міністрамі замежных спраў ЕЗ у Люксембургу, Прыстайка сказаў, што саміт можа рушыць услед пасля сямідзённага спынення агню і адводу лёгкай зброі.

«У нас ёсць некаторыя даты... мы імкнёмся да сярэдзіны наступнага месяца, дзесьці каля сярэдзіны лістапада», - сказаў ён.

«Мы адкрыта сказалі ўсім, што робім, магчыма, апошнюю сумленную спробу ісці менскім шляхам», - заявіў кіраўнік МЗС.

«Калі гэта не спрацуе, нам давядзецца шукаць нейкі план Б», - дадаў Прыстайка, адмовіўшыся гаварыць, што гэта можа быць за план.

Раней Прыстайка паведаміў, што дарадцы лідараў Украіны, Нямеччыны, Францыі і Расеі ўжо ўзгаднілі выніковы дакумент «нармандскай сустрэчы».

Апошнія навіны