BE RU EN

Кошты нафты пачалі тыдзень з падзення

  • 14.10.2019, 18:08

Кошт нафты гатунку Brent абрынуўся да $58,7.

Сусветныя кошты нафты паказваюць адмоўную дынаміку 14 кастрычніка.

На 18.03 паводле менскага часу кошт ф'ючэрсаў на снежань на нафту гатунку Brent ўпаў да $58,78 за барэль, страціўшы 2,36% ..

За мінулы тыдзень Brent падаражэла на 3,7%.

ЗША і Кітай зрабілі важны крок да ўрэгулявання гандлёвай спрэчкі, уклаўшы ў пятніцу прамежкавае пагадненне, згодна з якім Вашынгтон адмовіцца ад ужо запланаванага падвышэння падаткаў на тавары кітайскага экспарту аб'ёмам $250 млрд на год у абмен на павелічэнне Пекінам закупак амерыканскай сельгаспрадукцыі на $40-50 млрд.

Апошнія навіны