BE RU EN

У сеціве з'едліва высмеялі картэж Пуціна ў Саудаўскай Арабіі

  • 14.10.2019, 17:32

Ролік з картэжам кіраўніка РФ апублікаваў расейскі журналіст.

У сеціве актыўна абмяркоўваюць візіт прэзідэнта Расейскай Федэрацыі Пуціна ў Саудаўскую Арабію, а дакладней картэж, у якім расейскі прэзідэнт рухаўся па вуліцах, піша apostrophe.ua.

Ролік з картэжам Пуціна ў сеціве апублікаваў расейскі журналіст Дзмітрый Смірноў.

«Аўрус» у конным страі: Уладзімір Пуцін прыбыў на перамовы з каралём Салманам у суправаджэнні ганаровага картэжу», - гаворыцца ў паведамленні.

У карыстачоў сацыяльных сетак цікавасць выклікаў той факт, што картэж цалкам складаўся з коней з вершнікамі. Сам расейскі прэзідэнт ехаў у аўтамабілі, які атачалі вайскоўцы на конях.

Апошнія навіны