BE RU EN

Выбары ў Польшчы: як размеркаваліся месцы ў Сенаце

  • 14.10.2019, 16:49

Кіроўная партыя атрымала найбольшую колькасць мандатаў, але апазіцыя будзе ў большасці.

Пра гэта паведамляе Onet.

«Права і справядлівасць» мецьме 48 сенатараў. Тады як «Грамадзянская кааліцыя» - 44, Польская сялянская партыя - 3, Саюз дэмакратычных левых сіл - 2. Яшчэ трое сенатараў з'яўляюцца незалежнымі кандыдатамі, набліжанымі да «Грамадзянскай платформы».

У папярэднім скліканні Сената ў «Права і справядлівасці» быў 61 мандат.

На выбарах у Сенат апазіцыя дамовілася не вылучаць кандыдатаў адзін супраць аднаго, таму ёй удалося дасягнуць лепшага выніку.

Нагадаем, у Сейме «Права і Справядлівасць» атрымала абсалютную большасць дэпутацкіх мандатаў.

Апошнія навіны