BE RU EN

У Літву прыбылі першыя вайскоўцы амерыканскага батальёна

  • 14.10.2019, 14:31

Усяго чакаецца 500 жаўнераў з 29 танкамі «Абрамс».

У панядзелак у Вільню прыбываюць першыя 200 амерыканскіх вайскоўцаў з дыслакаванага ў Пабрадзе батальёна ЗША, паведамляе interfax.by са спасылкай на Мінабароны Літвы.

Удакладняецца, што яшчэ некалькі дзясяткаў вайскоўцаў прыбудуць пазней у снежні. Усяго чакаецца амаль 500 амерыканскіх жаўнераў, якія прыбудуць у Літву з 29 танкамі M1 Abrams і 21 БМП Bradley і будуць знаходзіцца ў Літве да вясны наступнага года для ўдзелу ў вучэннях.

Раней кіраўнік Мінабароны Літвы Раймундас Каробліс заяўляў, што прыбыццё сіл ЗША з'яўляецца асабліва важным фактарам стрымлівання і ацэнкай інвестыцый у інфраструктуру Літвы.

З 2014 да 2017 года ў краінах Прыбалтыкі дыслакавалася па роце вайскоўцаў ЗША. Яны былі выведзеныя, калі ў Літве, Латвіі і Эстоніі былі дыслакаваныя міжнародныя батальёны NATO.

Апошнія навіны