BE RU EN

Дубаломы з МУС не такія ўсёмагутныя, як спрабуюць здавацца

  • 14.10.2019, 14:01

Важна прадаўжаць барацьбу і верыць у свае ідэалы.

Істэрыка рэпрэсіўных органаў дае аб сабе ведаць - распачатая крымінальная справа паводле артыкула 339 «Хуліганства», а не 341 «Псаванне маёмасці», як паведамлялася раней, піша Telegram-канал Dissedent.by пра справу супраць актывістаў анархісцкага руху Сяргея Сазановіча і Сяргея Неўдаха. Нагадаем, іх абвінавачваюць у тым, што яны нібыта закідалі будынак суда фарбай.

Артыкул 339 ч.2 КК РБ мае на ўвазе пазбаўленне волі на тэрмін да 6 гадоў.

Адзначым, што ўсё гэта ў дачыненні да двух абсалютна невінаватых людзей.

Але галоўнае, што хлопцы цяпер на свабодзе (дубаломы з МУС не такія ўсёмагутныя, як спрабуюць здавацца). І важна, што прадаўжаюць барацьбу і вераць у свае ідэалы.

Апошнія навіны