BE RU EN

СМІ: Курды адкрылі ўсе блокпасты для прасоўвання сірыйскай арміі

  • 14.10.2019, 12:48

Пачаты супольныя дзеянні ў адказ на турэцкую аперацыю «Крыніца міру».

Курды дамовіліся з урадам Сірыі пра супольнае супрацьстаянне турэцкай ваеннай аперацыі «Крыніца міру». Пра гэта паведамляе «Аль-Джазіра» са спасылкай на заяву курдскай аўтаномнай адміністрацыі (пераклад – meduza.io).

Агенцтва SANA піша, што ўрад Сірыі накіраваў войскі на поўнач краіны, каб «супрацьстаяць турэцкай агрэсіі». Ліванскі тэлеканал «Аль-Маядзін» са спасылкай на курдскую крыніцу паведамляе, што курды адкрылі ўсе блокпасты для прасоўвання сірыйскай арміі.

Паводле інфармацыі Reuters, курды дасягнулі пагаднення з урадам Сірыі на перамовах, якія прайшлі пры падтрымцы Расеі.

9 кастрычніка Турцыя пачала ў Сірыі ваенную аперацыю «Крыніца міру», накіраваную супраць курдскіх атрадаў народнай самаабароны. Турэцкія ўлады ўважаюць курдаў тэрарыстамі.

Турэцкае ўварванне асудзілі ЗША, якія мяркуюцца хаўруснікамі курдаў, Еўразвяз і некаторыя арабскія краіны.

З пачатку ваеннай аперацыі турэцкія вайскоўцы ўзялі ў палон ці забілі блізу 500 чалавек. Па абодва бакі мяжы загінулі блізу 50 мірных жыхароў.

Апошнія навіны