BE RU EN

Лукашэнка – айцішнікам: Ад «зямлю араць» і «гайкі тачыць» сыходзіць не будзем

  • 14.10.2019, 12:22

Дыктатар апавёў пра страхі перад «лічбавізацыяй».

Лукашэнка правёў сустрэчу, тэмай якой было развіццё «лічбавай сферы».

На нарадзе прысутнічалі кіраўнікі ўрада, адміністрацыі Лукашэнкі, прадстаўнікі дзяржорганаў, ВНУ, IT-сектару, Парку высокіх тэхналогій, паведамляе БелТА.

Лукашэнка паабяцаў у найбліжэйшы час правесці нараду пра ўсё кола праблемаў лічбавай трансфармацыі Беларусі:

– Пачынаючы з асноваў: што ж усё-такі такое лічбавізацыя, інфарматызацыя, камп'ютарызацыя, чым яны адрозніваюцца адна ад адной, што ў прыярытэце. Я ўжо неяк намякаў нашым «лічбавікам», што разважаючы на тэму, далёкую ад разумення нашым насельніцтвам (адсоткаў 90–95 увогуле не разумеюць, што гэта такое), мы проста палохаем яго, не растлумачваючы, што ж такое лічбавізацыя, што гэта за цуд такі, адкуль яна ўзялася.

Іншая тэндэнцыя – усё большая і большая колькасць прасунутых людзей бачаць сябе толькі мэнэджарамі лічбавых кампаній або спецыялістамі лічбавых і IT-тэхналогій. Але я намякнуў на тое, што зямлю араць, гайкі тачыць, ствараць прадукты машынабудавання і іншае – гэта застанецца яшчэ надоўга, калі не назаўжды. Хоць «лічба» пранізвае ўсе галіны, і гэтыя ў тым ліку. Ад гэтага мы не сыходзім і сыходзіць не збіраемся.

Апошнія навіны