BE RU EN

Дзівосныя рэчы дзеюцца ў Расеі

  • ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «СЕРПОМПО»
  • 14.10.2019, 11:23

Што ні губернатар, то – злодзей.

Не паспеў у адстаўку сысці, рабі лататы за мяжу. Калі, вядома, сенатарскае ці яшчэ якое крэсла пад зад яму не падставяць.

Завялі невялікую справу на экс-губернатара Чэлябінскай вобласці Дуброўскага. Хапіліся пазнавата: гаворка пра крадзеж ішла, калі ён яшчэ ва ўладзе быў, а яго і след прастыў. Ці то ў Швэйцарыі, ці то ў Брытаніі. Мабыць, асвойвае 20 млрд, якія, нібыта, у дзяржавы скраў.

А органы ж яшчэ і ягонага папярэдніка Юрэвіча не злавілі. Вось ён ужо не першы год у бягах і таксама, нібыта, казну нагрэў.

У Крамлі ўжо новую партыю губернатараў рыхтуюць ці то проста навылёт, ці то адразу на пасадку. Напрыклад, іркуцкі губернатар Леўчанка. А самі з адстаўнікамі разабрацца не могуць.

Гэта вам не бедных апазіцыянераў лавіць. Лондан – не Менск. З Тэмзы ды з мільярдамі выдачы няма.

Тэлеграм-канал «СерпомПо»

Апошнія навіны