BE RU EN

Кітай пачаў выконваць умовы ў гандлёвай угодзе з ЗША

  • 14.10.2019, 9:59

Дональд Трамп у адказ пастанавіў не павышаць мыты.

Кітай пачаў набываць сельскагаспадарчую прадукцыю з ЗША, прыступіўшы такім чынам да выканання дамоўленасцяў у гандлёвай угодзе.

Пра гэта амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп заявіў у сваім Twitter, паведамляе nv.ua.

«Кітай ужо пачаў набываць сельскагаспадарчую прадукцыю ў нашых вялікіх патрыётаў-фермераў», – заявіў Трамп.

Паводле ягоных словаў, адна з умоваў ва ўгодзе меркавала, што Кітай пачне неадкладна набываць амерыканскую сельскагаспадарчую прадукцыю, а не праз тры-чатыры тыдні пасля падпісання дакументаў.

Пры такой умове ён пагадзіўся не павышаць мыты на кітайскія тавары з 25% да 30% з 15 кастрычніка.

Трамп адзначыў, што ў ЗША «стасункі з Кітаем вельмі добрыя» і што ў найбліжэйшы час паміж краінамі будзе падпісанае гандлёвае пагадненне.

«Мы скончым большую частку першай фазы пагаднення, а потым пяройдзем непасрэдна да другой фазы. Першая фаза можа быць закончаная і падпісаная ў хуткім часе!» – дадаў амерыканскі прэзідэнт.

Апошнія навіны