BE RU EN

Як змагацца з Лукашэнкам?

  • 14.10.2019, 8:54

Апошні прыклад – Арменія.

Лідар Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікола Статкевіч у відэазвароце апавёў пра досвед, які можна выкарыстоўваць для перамогі над дыктатурай у Беларусі:

Трэба аб'ядноўвацца.

Мы прыдумалі такую форму аб'яднання: збіраем ініцыятыўную групу на прэзідэнцкія выбары.

Трэба аб'ядноўвацца і выходзіць на вуліцы. Іншага спосабу не прыдумана. Мірны, масавы, доўгі пратэст.

Сусветны досвед сведчыць: калі на вуліцы выходзяць 3% насельніцтва краіны і пратэстуюць дастаткова доўга, улада пачынае распадацца. Чыноўнікі пачынаюць пераходзіць на бок народа. Часам – чыноўнікі ў пагонах, цэлымі падраздзяленнямі.

Апошні прыклад – Арменія.

Трэба толькі паверыць у сябе. Нас ужо 80–90 адсоткаў. Трэба, каб сярод іх знайшліся 3 адсоткі, гатовыя пратэставаць».

Апошнія навіны