BE RU EN

Навукоўцы NASA адшукалі сляды жыцця на Марсе больш за 40 гадоў таму

  • 13.10.2019, 21:08

Навукоўцы здолелі знайсці «мікробнае дыханне» ў пробах марсіянскага грунту ў 1976 годзе.

Навуковец Гілберт Левін, які раней уваходзіў у групу даследчыкаў NASA, заявіў, што ў 1976 годзе на Марсе былі выяўленыя сляды жыцця.

У сваім артыкуле ў часопісе Scientific American Левін растлумачыў, што навукоўцы здолелі знайсці «мікробнае дыханне» ў пробах марсіянскага грунту ў рамках праграмы «Вікінг». У выніку лабараторных даследаванняў навукоўцы выявілі ва узорах грунту, узятага на Марсе, высокі ўзровень кіслароду, паведамляе aif.ru.

Левін адзначыў, што чатыры такія вынікі былі атрыманыя падчас вывучэння пробаў з двух касмічных апаратаў, якія прызямліліся на адлегласці 4000 міль.

Але, са слоў навукоўца, у NASA палічылі, што знаходка даследчыкаў кажа толькі пра наяўнасць у іх рэчыва, якое імітуе жыццё.

Ён дадаў, што пасля гэтага эксперыменту ў NASA ні разу не праводзіліся паўторныя даследаванні.

Апошнія навіны