BE RU EN

Сірыйскае войска пачало наступ на курдскія тэрыторыі

  • 13.10.2019, 20:34

Войскі Асада прасоўваюцца насустрач турэцкаму войску.

Сірыйскае ўрадавае войска пачало наступ у паўночнай частцы краіны, паведамляе дзяржаўнае агенцтва SANA са спасылкай на свайго карэспандэнта.

Сцвярджаецца, што «часткі рушылі на поўнач, каб супрацьстаяць турэцкай агрэсіі».

9 кастрычніка прэзідэнт Турцыі Раджэп Эрдаган абвясціў аб пачатку ваеннай аперацыі «Крыніца міру» на поўначы і паўночным усходзе Сірыі. Узброеныя сілы Турцыі супольна з «Сірыйскім нацыянальным войскам», якое падтрымоўваецца Анкарой, пачалі аперацыю супраць курдскіх фармаванняў і «Ісламскай дзяржавы». Першапачаткова турэцкія бамбавікі атакавалі пазіцыі курдаў, а затым турэцкае войска пачало наземны наступ.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў «дрэннай ідэяй» аперацыю Анкары. «Турцыя, чалец NATO, уварвалася ў Сірыю. Злучаныя Штаты не падтрымліваюць гэтую атаку», - заявіў Трамп. Перад пачаткам аперацыі кіраўнік Белага дома паведаміў, што знішчыць эканоміку Турцыі, калі тая зробіць непрадуманыя крокі, якія выходзяць, на ягоную думку, за рамкі.

Апошнія навіны