BE RU EN

Украінскія патрыёты зладзілі акцыю на акупаваным Данбасе

  • 13.10.2019, 20:10

Над Данецкам залунаў сцяг Украіны.

Да Дня абаронцы Украіны і свята Пакровы ўкраінскія патрыёты зладзілі смелую акцыю на акупаванай частцы Данбаса.

Як паведамляе «Скажэны Оскар» у Twitter, над Данецкам украінцы запусцілі ў неба нацыянальны сцяг Украіны, паведамляе apostrophe.ua.

Таксама ўкраінцы расцягнулі сцяг Украіны і прайшліся з жоўта-сінімі надзіманымі балонікамі на перадавой.

«Паляцеў наш сцяг! Данецк, сустракай віншаванні да Дня Святой Пакровы і абаронцаў Украіны!» - гаворыцца ў подпісе да фатаграфій.

У каментарах карыстальнікі з вялікай радасцю ўспрынялі такую акцыю на акупаванай ворагам зямлі.

Апошнія навіны