BE RU EN

Хантэр Байдэн выказаў гатоўнасць сысці з пасадаў у замежных кампаніях

  • 13.10.2019, 19:30

Сын былога віцэ-прэзідэнта ЗША выходзіць з праўлення кітайскай кампаніі пасля крытыкі з боку Трампа.

Хантэр Байдэн, сын былога віцэ-прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, у нядзелю распаўсюдзіў праз свайго адваката заяву, апісаўшы працу, якую ён выконваў ва Украіне і Кітаі, і якая стала аб'ектам неаслабнай крытыкі з боку прэзідэнта-рэспубліканца Дональда Трампа, паведамляе «Голас Амерыкі».

У заяве гаворыцца, што Хантэр Байдэн мае намер 31 кастрычніка выйсці з рады дырэктараў кітайскай кампаніі, якая стала аб'ектам крытыкі.

Трамп сцвярджае, што Хантэр Байдэн займаўся карупцыйнай дзейнасцю ў абедзвюх краінах, і што ён здолеў пазбегнуць адказнасці, дзякуючы свайму бацьку. Прэзідэнт не прыводзіць якіх-небудзь сведчанняў, што пацвярджаюць яго абвінавачванні. Джо Байдэн цяпер з'яўляецца асноўным апанентам Трампа з патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты ад дэмакратаў.

«Хантэр ажыццяўляў сваю дзелавую актыўнасць незалежна, - гаворыцца ў заяве адваката Джорджа Мезайрэса. - Ён уважаў за недарэчнае абмяркоўваць яе са сваім бацькам і не рабіў гэтага. Хантэр заўсёды разумеў, што ягоны бацька будзе кіравацца, цалкам і безумоўна, звыклай палітыкай ЗША, па-за залежнасцю ад яе ўплыву на прафесійныя інтарэсы Хантэра».

Апошнія навіны