BE RU EN

Заўтра ў Беларусі пацяплее да +20 градусаў

  • 13.10.2019, 15:06

Параўнальна цёпла будзе нават уначы.

У Беларусі 14 кастрычніка будзе пераменная воблачнасць і да 20 градусаў цяпла. Пра гэта паведамляе Белгідрамет.

Ноччу ў некаторых раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень будзе без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман.

Вецер прагназуецца паўднёва-заходні, сярэдні.

Тэмпература паветра ўначы будзе 11–13 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 18–20 градусаў.

Апошнія навіны