BE RU EN

Пад Кобрынам аўто ўрэзалася ў дрэва: два чалавекі загінулі, яшчэ чатыры пацярпелі

  • 12.10.2019, 19:43

Ніхто з пасажыраў не быў прышпілены.

Два чалавекі загінулі, яшчэ чатыры атрымалі траўмы ў аварыі, якая адбылася 12 кастрычніка, а 13.50, у Кобрынскім раёне. Пра гэта паведамілі tut.by ў Следчым камітэце.

Тэлеканал СТВ паведамляе, на 21-м кіламетры трасы Кобрын - Завужоўе кіроўца Volkswagen з'ехаў у кювет і, перакуліўшыся, урэзаўся ў дрэва.

ФОТА: СК

У выніку здарэння кіроўца і пасажыр легкавушкі ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памерлі на месцы здарэння. Яшчэ трое дзяцей і жанчына, якія знаходзіліся ў аўтамабілі, атрымалі розныя траўмы і былі шпіталізаваны.

На месцы ДТЗ працуе следча-аператыўная група. Усе абставіны здарэння высвятляюцца. Вядома, што ў момант аварыі ніхто з пасажыраў ва аўтамабілі не быў прышпілены рэменем бяспекі.

Апошнія навіны