BE RU EN

Пенсіянерка - кіраўніцтву Менска: Патрэбныя квіткі таннейшыя

  • 12.10.2019, 15:40

Кошт квіткоў павінен залежаць ад адлегласці.

Мянчанка падчас жывой тэлефоннай лініі задала пытанне старшыні Менгарвыканкама Анатолю Сіваку, паведамляе «Онлайнер».

Жанчына распавяла наступнае: ёй часта даводзіцца карыстацца грамадскім транспартам, каб пад'ехаць пару прыпынкаў. Для пенсіянеркі аплата праезду поўным тарыфам у выніку абыходзіцца вельмі дорага.

Увядзенне ў сталіцы такіх тарыфаў абмяркоўвалася неаднаразова. Разглядаліся варыянты аплаты праезду ў залежнасці ад часу, праведзенага ў транспарце, альбо ад адлегласці. Аднак пакуль ніводзін з варыянтаў не ўкаранілі.

Апошнія навіны