BE RU EN

У Беларусь з РФ прарываліся фуры з дзясяткамі тон нелегальных кавуноў і пшаніцы

  • 12.10.2019, 15:06

Пра інцыдэнт распавяла Гомельская мытня.

Гомельскія мытнікі каля мяжы з Расеяй затрымалі тры аўтамабілі. Яны спрабавалі завезці ў Беларусь незаконным чынам 22 тоны кавуноў і 32 тоны пшаніцы, паведамляюць belnovosti.by.

ФОТА: GOMEL.CUSTOMS.GOV.BY

Як распавялі ў Дзяржаўным мытным камітэце, праверка выявіла незаконнасць грузу праз адсутнасць фітасанітарных сертыфікатаў, якія пацвярджаюць бяспеку прадуктаў.

Паводле інфармацыі мытнікаў, сукупны кошт нелегальнага тавару перавысіў 12 500 беларускіх рублёў.

ФОТА: GOMEL.CUSTOMS.GOV.BY

Па факце правапарушэння Гомельская мытня пачала адміністрацыйныя працэсы (частка 4 артыкула 12.17 Кодэкса Беларусі аб адміністрацыйных правапарушэннях).

Згодна з гэтым артыкулам, юрыдычная асоба можа быць пакараная штрафам на суму да 50% ад кошту нелегальнага грузу.

ФОТА: GOMEL.CUSTOMS.GOV.BY

Апошнія навіны