BE RU EN

«Выпіў паўтара літра квасу і сеў за руль»

  • 12.10.2019, 13:48

У Гародні затрымалі таксіста з 1,8 праміле, які развозіў пасажыраў.

П'яны таксіст вазіў пасажыраў у Гародні, паведамляе gomel.today са спасылкай на ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся напярэдадні. Мясцовыя жыхары паведамілі ў ДАІ пра кіроўцу Skoda, які падазрона віляў па дарогах горада.

«Інспектары рушылі на вуліцу Болдзіна і за кальцом спынілі кіроўцу шляхам уключэння бліскавых маячкоў. У ходзе размовы з мужчынам інспектары выявілі ў яго прыкметы алкагольнага ап'янення», – апавялі ў УУС.

Медыцынскі агляд паказаў, што ў арганізме 39-гадовага мужчыны 1,8 праміле.

Таксіст у пратаколе патлумачыў, што перад тым, як сесці за руль, выпіў паўтара літра квасу.

Праводзіцца праверка.

Апошнія навіны