BE RU EN

Прэс-сакратар Мядзведзева – уладам Беларусі: Нельга страціць тое, што табе не належыць

  • 12.10.2019, 12:45

Ва ўрадзе РФ мяркуюць дзіўнымі спробы афіцыйнага Менска ацаніць страты ад падатковага манеўру.

Міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч заявіў, што страты краіны ў 2020 годзе ад падатковага манеўру ў нафтавай сферы РФ складуць $ 400 млн.

– Дзіўнае разважанне міністра фінансаў Беларусі, – паведаміў журналістам прэс-сакратар расейскага прэм'ера Алег Осіпаў, паведамляе ТАСС.

– Немагчыма страціць тое, што табе не належыць, – адзначыў прэс-сакратар. – Так званыя страты бюджэту Беларусі праз змены расейскага заканадаўства, у тым ліку падатковага манеўру, не адносяцца да існых абавязальніцтваў РФ перад краінай, у тым ліку фінансавых.

Апошнія навіны