BE RU EN

Аляксандра Герасіменя: Я хачу быць не толькі трэнерам!

  • 11.10.2019, 21:38

Адкрытае інтэрв'ю са знакамітай беларускай спартоўкай.

У культурным цэнтры «Корпус» у Менску арганізавалі адкрытае інтэрв'ю са знакамітай беларускай спартоўкай Аляксандрай Герасіменяй, паведамляе «Белсат».

Чэмпіёнка свету і Еўропы цягам дзвюх гадзін адказвала на пытанні пра сваё жыццё, карʼеру і планы на будучыню.

– Два месяцы прайшло пасля таго, як Вы абвясцілі пра завяршэнне карʼеры. Чым гэтыя 2 месяцы былі напоўненыя ў Вашым жыцці, калі вялікі спорт адышоў на другі план?

– Я нарэшце зʼездзіла адпачыць, не на тыдзень-два, як гэта здараецца, а гэтак паўнавартасна, каб крыху адпусціць думкі, асэнсаваць сітуацыю, што я ўсё ж такі закончыла спорт. А пасля вяртання актыўна пачала займацца сваім клубам, раскладам, у нас пачаўся сезон, працы – вышэй за дах! […]

Калісьці сваім поспехам на Алімпійскіх гульнях дала штуршок маладым трэнерам да разумення, што алімпійскі медаль заваяваць можна. Няма такой мяжы. І тое, што мы з Беларусі, а не з такой вялікай дзяржавы як Амерыка ці Аўстралія, дзе плаванне зʼяўляецца нацыянальным відам спорту, і медалі ў іх штампуюцца на кожным алімпійскім сезоне, – у нас гэта таксам можна. І значыць, калі выціраюцца гэтыя межы, калі спачатку трэнер разумее, што можна ўзяць медаль, што трэба да гэтага імкнуцца, у спартоўцаў зʼяўляюцца такія ж думкі, і магчыма ў кагосьці нават адкрыюцца новыя подых, новыя таленты…

Апошнія навіны