BE RU EN

На іранскім нафтавым танкеры ў Чырвоным моры адбыліся два выбухі

  • 11.10.2019, 10:24

СМІ паведамляюць пра ракетны ўдар.

На іранскім нафтавым танкеры ў Чырвоным моры адбыліся два выбухі з розніцай 20 хвілінаў, піша Press TV (пераклад – rbc.ru) са спасылкай на іранскую дзяржаўную танкерную кампанію.

Паводле звестак кампаніі, выбухі, верагодна, былі выкліканыя двума ракетнымі ўдарамі.

Як адзначае іранскае агенцтва ISNA (яно паведамляе пра адзін выбух), інцыдэнт адбыўся за 60 міляў (96,5 км) ад горада Джыда ў Саудаўскай Аравіі. У выніку былі пашкоджаныя два нафтавыя адсекі, што прывяло да выцечкі нафты ў моры. Ніхто з чальцоў экіпажа не пацярпеў. Паводле звестак агенцтва, гаворка можа ісці пра тэрарыстычную атаку.

Апошнія навіны