BE RU EN

Пад Бабруйскам выяўленыя артэфакты, якія прэтэндуюць на сенсацыю

  • 10.10.2019, 21:40

Артэфакты знайшоў бабруйскі фатограф.

Дзве баявыя сякеры і падкова Х-ХII стагоддзяў - такі «ўлоў» бабруйскага фатографа і блогера Дзмітрыя Мякіна, які адправіўся на шпацыр ва ўрочышчы Белы Бераг і выявіў артэфакты, піша tut.by.

Пошукавымі работамі бабруйчанін захапляецца два гады. Кажа, што дагэтуль трапляліся толькі манеты. Але ў канцы верасня ён пры дапамозе металашукальніка выявіў старажытную баявую сякеру.

ФОТА З АРХІВА ДЗМІТРЫЯ МЯКІНА

- Глыбіня раскопак была прыкладна 20-25 сантыметраў. Там жа я знайшоў падкову, - распавёў Дзмітрый Мякін.

Але на гэтым знаходкі не скончыліся. Са слоў бабруйчаніна, ён патэлефанаваў сябру і папрасіў, каб той на машыне забраў яго з урочышча.

- Пакуль я складаў у аўтамабіль абсталяванне, сябар прама поруч з колам выцягнуў з бруду яшчэ адну сякеру.

Разгледзеўшы знаходкі, Дзмітрый заўважыў, што на адным з артэфактаў ёсць сярэбраныя ўкрапванні. Імаверна, зброя была пакрытая спецыяльным напыленнем.

- Як мяркуецца, гэта баявыя сякеры, якія выкарыстоўваліся ў Кіеўскай Русі прыкладна ў Х-ХII стагоддзях.

ФОТА З АРХІВА ДЗМІТРЫЯ МЯКІНА

Свае знаходкі Дзмітрый Мякін перадаў у Бабруйскі краязнаўчы музей. Дырэктарка ўстановы Наталля Арцёмчык пацвердзіла, што артэфакты атрыманыя, але пакуль рабіць якія-небудзь высновы рана. Цяпер, з яе слоў, знаходкамі займаецца абласная камісія па вызначэнні археалагічных артэфактаў.

- Давайце дачакаемся вынікаў экспертызы, - кажа Наталля Арцёмчык.

Нагадаем, у красавіку гэтага года пасля расчысткі і паглыблення дна Бярэзіны разам з пяском быў узняты шлем, які датуецца Х стагоддзем.

Апошнія навіны