BE RU EN

Беларусь згуляла ўнічыю з Эстоніяй

  • 10.10.2019, 21:01

Матч у Менску завяршыўся з лікам 0:0.

У матчы кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2020 у групе «С» нацыянальная каманда Беларусі на менскім стадыёне «Дынама» не змагла зламаць супраціў каманды Эстоніі - 0:0, паведамляе pressball.by.

Кваліфікацыя ЧЕ-2020. Група «С»

БЕЛАРУСЬ - ЭСТОНІЯ - 0:0

БЕЛАРУСЬ: Гутар, Палякоў, Мартыновіч, Паліцэвіч, Мацвейчык, Драгун, Маеўскі, Е.Яблонскі (В.Лісаковіч, 83), Стасевіч, Савіцкі (Бахар, 59), Скавыш (Лапцеў, 64).

Запасныя: Чычкан, Хаткевіч, Навумаў, Кавалёў, Эбонга, Золатаў, Шаўчэнка, Вераціла, Волкаў.

ЭСТОНІЯ: Лепметс, Кяйт, Сорга (Сапінен, 80), Зенеў (Лійвак, 59), Аямаа, Крэйда, Васільеў, Метс, Каластэ, Баранаў, Ценістэ.

Запасныя: Меэрытс, Іганен, Камс, Пік, Віхман, Антонаў, Сіняўскі, Кууск, Мілер, Айнсалу.

ПЕРАСЦЯРОГА: ПАЛІЦЕВІЧ (41), ЛІЙВАК (82).

СТАНОВІШЧА Ў ГРУПЕ «С»: Нямеччына - 12 балаў (5 гульняў), Паўночная Ірландыя - 12 (5), Галандыя - 9 (4), БЕЛАРУСЬ - 4 (6), Эстонія - 1 (6).

Апошнія навіны