BE RU EN

«За адсутнасць на суботніку штраф 30 базавых адзінак»

  • 10.10.2019, 17:43

На дзвярах менскіх пад'ездаў з'явіліся дзіўныя аб'явы.

Пару дзён таму на дзвярах некалькіх менскіх пад'ездаў з'явілася вельмі дзіўнае запрашэнне на суботнік: аўтар напісаў толькі час і месца, а таксама прыстрашыў буйным штрафам за адсутнасць на суботніку: маўляў, хто праігнаруе, заплаціць у бюджэт 30 базавых адзінак, піша «Онлайнер».

Беларусы, асабліва з ліку бюджэтнікаў, ужо паспелі прывыкнуць да таго, што суботнік - мерапрыемства добраахвотна-прымусовае, але штраф за непрыход дагэтуль не практыкаваў ніхто. У ЖЭУ запэўніваюць, што аб'яву на дзвярах пад'ездаў развесіў нейкі жартаўнік, і прыводзяць даволі пераканаўчыя аргументы.

- Запрашэнні на суботнік мы вешаем на дошку інфармавання, з выдачай інструмента, саджанцаў, указваем канкрэтны час, канкрэтны адрас вызначаем, дзе будзе прысутнічаць наш адказны майстар, паказваем ягоны мабільны тэлефон, - аргументуе Раман Дзмітраніца, дырэктар ЖЭУ №3, якое абслугоўвае дамы па ўказаных у аб'яве адрасах. - Гэтую аб'яву ўчора ўбачыў майстар нашага ЖЭУ і неадкладна скінуў мне, пасля чаго мы сарвалі яе з усіх пад'язных дзвярэй, на якія яе прыляпілі. Жартаўнікоў у нас дастаткова. 30 базавых? Вы што! На якой падставе? Мы не маем да гэтых аб'яў ніякага дачынення.

Апошнія навіны