BE RU EN

Сабаленка прызналася, што прадоўжыць працаваць з Турсунавым

  • 10.10.2019, 17:24

Беларуская тэнісістка расказала пра свае ўзаемастасункі з расейскім трэнерам.

9 кастрычніка прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас згуляў выставачная матч у пары з найлепшай тэнісісткай Беларусі Арынай Сабаленкай у новым менскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры. Там у дзяўчыны спыталі аб планах да канца года і пра тое, з кім яна будзе працаваць далей, піша tut.by.

- Яшчэ буду ўдзельнічаць у двух выніковых турнірах, потым адпачынак і падрыхтоўка да новага сезона, - сказала яна і дадала: - У новым сезоне прадоўжу працу з Дзмітрыем Турсунавым.

Нагадаем, у канцы жніўня тэнісістка абвясціла аб сыходзе ад Турсунава, аднак ужо праз некалькі дзён яна прысвяціла яму вельмі эмацыйны ліст, дзе паведаміла, што «не хоча бачыць побач нікога іншага». Аднак да гэтага моманту не было зразумела, ці прадоўжыць пара працу ў будучыні.

Апошнія навіны