BE RU EN

Амбасадара Ізраіля выклікалі ў МЗС Беларусі

  • 10.10.2019, 16:21

Афіцыйны Менск абвінаваціў Ізраіль у «дыскрэдытацыі бязвізавага рэжыму».

Пра гэта паведаміла Міністэрства замежных спраў Беларусі, піша tut.by.

Паводле інфармацыі МЗС, 7 кастрычніка ў аэрапорце Тэль-Авіва ізраільскія міграцыйныя ўлады адправілі дадому адразу 11 беларусаў.

- Мы ішлі на падпісанне Пагаднення аб бязвізавых паездках з Ізраілем, каб палегчыць і спрасціць узаемныя кантакты грамадзян нашых краін, - напісана на старонцы МЗС. - Аднак ізраільскі бок сваімі дзеяннямі дыскрэдытуе ўвесь гэты працэс. Практыка адмоваў ва ўездзе беларускім грамадзянам пачынае набываць масавы характар і для нас з'яўляецца прынцыпова непрымальнай. Мы настроены на прадаўжэнне дыялогу і пошук варыянтаў развязання праблемы пры абавязковым уліку інтарэсаў адзін аднаго.

Сёння ў МЗС быў выкліканы Пасол Ізраіля ў Беларусі, якому быў заяўлены пратэст. Пэўнае разуменне, паводле інфармацыі МЗС, было дасягнутае.

Апошнія навіны