BE RU EN

«Палатачнікі» адмовіліся ўключаць тэрміновую службу ў працоўны стаж

  • 10.10.2019, 12:06

Гэты пункт у законапраект не трапіў.

«Парламент» у першым чытанні прагаласаваў за змены ў законы аб пытаннях працы бюджэтнікаў. Сярод іх - навіна аб уключэнні тэрміну альтэрнатыўнай службы ў стаж працы ў бюджэтных арганізацыях, паведамляе tut.by.

Уключыць тэрмін альтэрнатыўнай службы ў стаж працы ў бюджэтных арганізацыях прапанавала "дэпутатка" Вольга Палітыка. Яшчэ адная ейная прапанова - уключаць у стаж тэрмін службы ў войску - у законапраект не патрапіла.

Апошнія навіны