BE RU EN

На заводзе ў Бабруйску рабочаму на галаву вылілася гарачы алей

  • 10.10.2019, 11:57

39-гадовы майстар знаходзіўся на ўчастку фільтрацыі.

На Бабруйскім заводзе алеяў 7 кастрычніка пацярпеў 39-гадовы старшы майстар, які кіраваў зменай. Яму на галаву выліўся гарачы алей, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспэртыз.

Пацярпелы знаходзіўся на ўчастку фільтрацыі, калі з вертыкальнага напорнага пласціністага фільтра на яго праліўся гарачы алей.

З тэрмічнымі апёкамі галавы мужчыну адвезлі ў шпіталь. Ступень цяжару атрыманай траўмы і абставіны здарэння высвятляюць.

Апошнія навіны