BE RU EN

Інфляцыя ў Венесуэле перавысіла 3300%

  • 10.10.2019, 9:59

Больш за ўсё падаражэлі харчовыя тавары.

Са студзеня да верасня гэтага года інфляцыя ў Венесуэле перавысіла 3320%. Такія звесткі апублікаваў у сераду, 9 кастрычніка, чалец камітэта фінансаў Нацыянальнай асамблеі рэспублікі Альфонса Маркіна ў Twitter, паведамляе korrespondent.net.

"У верасні інфляцыя дасягнула 23,5%, назапашаная з пачатку года – 3326%, а ў гадавым вымярэнні, з кастрычніка 2018 да верасня 2019 года, склала 50100%", – адзначыў палітык.

Больш за ўсё – на 42,6% – за месяц падаражэлі харчовыя тавары.

Нагадаем, у канцы траўня Цэнтральны банк Венесуэлы ўпершыню за тры гады апублікаваў даклад пра ўзровень інфляцыі ў краіне.

Паводле звестак установы, у 2018 годзе інфляцыя ў краіне дасягнула 130 060%.

Пры гэтым паводле звестак камітэта фінансаў Нацыянальнай асамблеі, узровень назапашанай гадавой інфляцыі ў Венесуэле ў 2018 годзе склаў амаль 1,7 мільёна адсоткаў.

Як паведамляў Корреспондент.net, Венесуэла за апошнія гады перажывае востры сацыяльна-эканамічны крызіс, які суправаджаецца дэвальвацыяй нацыянальнай валюты. Паводле ацэнак ААН, краіну пакінулі ўжо больш за чатыры мільёны чалавек.

Апошнія навіны